Moderna сьцьвярджае, што яны скапіявалі яе тэхналёгію, распрацаваную за гады да пандэміі каранавірусу, піша Reuters.
Пазоў аб кампэнсацыі грашовага ўрону быў пададзены ў акруговы суд ЗША, таксама Moderna зьвернецца ў суд Нямеччыны. Па словах гендырэктара кампаніі, пазовы накіраваныя на абарону інавацыйнай тэхналёгіі, якую Moderna пачала распрацоўваць у 2010 годзе, уклала ў гэта мільярды даляраў і запатэнтавала задоўга да пандэміі COVID-19. Менавіта дзякуючы гэтай тэхналёгіі кампанія змагла хутка стварыць вакцыну супраць каранавірусу.
У сваіх пазовах Moderna патрабуе выплаты роялці (від ліцэнзійнай узнагароды, пэрыядычная грашовая кампэнсацыя за выкарыстаньне патэнтаў — РС) ад камэрцыйнай рэалізацыі вакцыны Pfizer / BioNTech пасьля 8 сакавіка 2022 году, за выключэньнем продажаў ураду ЗША і краінам зь нізкім і сярэднім узроўнем даходу.
Адзначаецца, што Moderna падала пазоў толькі цяпер, бо ў кастрычніку 2020 году абавязалася не абараняць свае патэнты падчас пандэміі, каб забясьпечыць глябальны доступ да вакцынаў. Кампанія не патрабуе забароны на продаж вакцыны канкурэнтаў і ня мае намеру распаўсюджваць дзеяньне свайго патэнта на краіны зь нізкім і сярэднім узроўнем даходу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму вакцына не выклікае раку, не мяняе ДНК і не прыводзіць да заражэньня COVID-19. Міты аб прышчэпках ад каранавірусуPfizer і BioNTech заявілі, што іх распрацоўка арыгінальная — яны ўпэўненыя ў сваёй інтэлектуальнай уласнасьці і будуць абараняцца ад абвінавачаньняў. Раней падобныя пазовы да Pfizer, BioNTech і Moderna падалі іншыя фармацэўтычныя кампаніі.
Вакцыны супраць каранавірусу Moderna і Pfizer/BioNTech зьявіліся амаль адначасова. Аднак дазвол на экстранае выкарыстаньне ў ЗША першай атрымала вакцына Pfizer / BioNTech — у сьнежні 2020 году. Такі ж дазвол было выдадзены кампаніі Moderna праз тыдзень.
Рэалізацыя вакцыны ў 2022 годзе ўжо прынесла Pfizer каля 22 мільярдаў даляраў, у той час як Moderna атрымала амаль у два разы менш — 10,4 мільярда даляраў.
Вакцыны Moderna і Pfizer/BioNTech не зарэгістраваныя ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі сказалі, што заходніх вакцын ад COVID-19 пакуль ня будзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Эўразьвязу: Расея дагэтуль не дала ўсіх дакумэнтаў для прызнаньня вакцыны «Спутник V» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Большасьць вакцын у сьвеце не абараняюць ад «Омікрону». Існуе рызыка зьяўленьня новых варыянтаў. Дасьледаваньне