Генэральная пракуратура Беларусі адкрыла некалькі крымінальных спраў у дачыненьні да дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксея Ганчарэнкі за яго рэзкія камэнтары да віншаваньня Аляксандрам Лукашэнкам украінцаў з Днём незалежнасьці.
Учора ў сваім Тэлеграм-канале ён напісаў, што на наступны Дзень незалежнасьці Ўкраіны Лукашэнка будзе вісець на слупе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі завялі крымінальную справу супраць украінскага дэпутата за пагрозу ЛукашэнкуПартал «Зеркало» папрасіў Ганчарэнку пракамэнтаваць завядзеньне на яго крымінальных спраў у Беларусі. Ён заявіў, што для яго гэта ня стала нечаканасьцю, а ад сваіх словаў ён не адмаўляецца. Ён таксама адзначыў, што крымінальная справа ад Лукашэнкі — «гэта як ордэн гонару».
Палітык таксама пракамэнтаваў сытуацыю ў сваім Тэлеграм-канале :
«Мой афіцыйны камэнтар: Пайшоў ты за расейскім караблём, лукашэнка (правапіс А.Ганчарэнкі. — РС).
Мне інкрымінавалі: пагрозу гвалтам „прэзыдэнту“ Беларусі і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Адно пытаньне: а дзе я пагражаў гвалтам Сьвятлане Ціханоўскай?»