Такую заяву зрабіў амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў 25 жніўня па выніках візыту ў Берасьцейскую вобласьць. Пра гэта паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь.
Ён адзначыў, што ўзаемны гандаль паміж краінамі сёлета вырасьце ў параўнаньні зь мінулым годам, калі ён складаў 40 мільярдаў даляраў.
«І для Беларусі гэта вельмі важна, бо для яе закрыліся экспартныя рынкі. Па розных ацэнках, да 14 мільярдаў даляраў. Я думаю, што Расея на большую частку гэтай сумы закупіць тавары і гэтыя экспартныя пастаўкі возьме на сябе, — паабяцаў Грызлоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусі трэба перанакіраваць 40 працэнтаў экспарту пасьля закрыцьця рынкаў Эўразьвязу і ЎкраіныЁн дадаў, што таваразварот будзе павялічвацца, нягледзячы на пэўныя цяжкасьці, якія маюць аб’ектыўны характар.
«Пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь зьменшыліся, таму што зьменшылася патрэба. Мазырскі і Наваполацкі НПЗ не вырабляюць той абʼём нафтапрадуктаў, які яны раней выраблялі і пастаўлялі ва Ўкраіну і ў краіны ЭЗ. Няма патрэбы ў гэтай нафце. Таксама няма вялікай патрэбы ў газе, таму што пачала працаваць атамная электрастанцыя ў Астраўцы», — падкрэсьліў расейскі амбасадар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінфін Беларусі разьлічыўся яшчэ па двух выпусках эўрааблігацый у беларускіх рублях, на Захадзе гэта лічаць дэфолтам