У судзе Першамайскага раёну Менску адбыўся суд над 75-гадовай грамадзкай дзяячкай Нінай Багінскай па пытаньнях забесьпячэньня выкананьня папярэдняга прысуду.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
У красавіку ёй прысудзілі 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла са сьцягам у цэнтар Менску на Дзень Волі. Штраф Багінская сплачваць ня стала, таму на яе наклалі абмежаваньні — 8 жніўня намесьніца старшыні аддзелу прымусовага выкананьня пакараньняў Першамайскага раёну Менску забараніла Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі суднамі, а апэратарам сувязі — аказваць Багінскай паслугі інтэрнэту, мабільнай сувязі і тэлебачаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Cуд забараніў Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судаміПры гэтым аддзел прымусовага выкананьня пакараньняў Першамайскага раёну сталіцы зьвярнуўся ў суд. У выніку судзьдзя Вольга Чарніковіч забараніла Багінскай выяжджаць зь Беларусі, наведваць гульнявыя ўстановы, а таксама гуляць у азартныя гульні.