Яму інкрымінуюць пагрозу гвалтам на адрас Аляксандра Лукашэнкі і дыскрэдытацыю Беларусі.
Паводле Тэлеграм-каналу Генпракуратуры, Ганчарэнка ў сувязі зь віншаваньнем народу Ўкраіны ад Лукашэнкі з Днём Незалежнасьці «разьмясьціў у сетцы Інтэрнэт публікацыю, у якой зьмяшчаліся пагроза ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ілжывыя зьвесткі аб палітычным і сацыяльным становішчы ў Беларусі».
Пракуратура паведамляе, што дзеяньні Ганчарэнкі кваліфікаваныя па ч.2 арт.366 «Гвалт ці пагроза адносна службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадзкі доўг» і арт.369-1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Для правядзеньня папярэдняга расьсьледаваньня крымінальныя справы накіраваныя ў Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Аляксей Ганчарэнка так пракамэнтаваў заведзеныя на яго ў Беларусі крымінальныя справы:
«Адно пытаньне, а дзе я пагражаў гвалтам Сьвятлане Ціханоўскай? )))
Я пагражаў вашаму клоўну-лукашэнку, які незаконна захапіў уладу і якому вы дапамагаеце заняволіць мой любімы беларускі народ. Жыве Беларусь!»
24 жніўня ў адказ на віншаваньне Лукашэнкі ўкраінскаму народу дэпутат Ганчарэнка напісаў у сваім Тэлеграм-канале, што Лукашэнка будзе вісець на слупе на наступны Дзень незалежнасьці Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Рады Ганчарэнка пра «гаўляйтэра» Пуціна ў Беларусі