Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ, які з наступнага году павялічвае штатную колькасьць узброеных сіл Расеі з 1,9 млн да 2,04 млн чалавек.
Згодна з указам, колькасьць вайскоўцаў складзе 1 150 628 чалавек, астатнія — цывільны пэрсанал.
У лістападзе 2017 году Пуцін вызначыў колькасьць узброеных сіл у 1 902 758 чалавек (1 013 628 зь іх — вайскоўцы).
Са студзеня іх павінна быць 2 039 758 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўгода ідзе вайна ва Ўкраіне. Асноўныя факты і лічбы