Зьмест гэтых тэлеграм-каналаў уключылі ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
Рашэньне прыняў суд Партызанскага раёну Менску. Да тэлеграм-каналаў з «экстрэмісцкімі» матэрыяламі аднесьлі:
- краму нацыянальнай сымболікі Symbal.by (2952 падпісчыкі), «Сымбаль Чат» (23 удзельнікі), сайт symbal.by, прадстаўніцтвы крамы ў іншых месэнджарах і сацыяльных сетках;
- тэлеграм-канал грамадзкай кампаніі па стварэньні і прасоўваньні сучаснай нацыянальнай ідэі «Годна» (2784 падпісчыкі), «Годна Чат» (101 удзельнік), сайт hodna.by, прадстаўніцтва кампаніі ў іншых мэсэнджарах і сацыяльных сетках;
- тэлеграм-канал «Каманда БНР100» арганізатараў сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў 2018 годзе (канал спыніў існаваньне), сайт bnr100.by, прадстаўніцтва каманды ў іншых мэсэнджарах і сацыяльных сетках.
18 жніўня суд Маскоўскага раёну Менску ўнёс у «сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» тэлеграм-канал «Белы легіён» (1184 падпісчыкі), «аб’яднаньня беларускіх патрыётаў, якія змагаюцца за незалежнасьць і свабоду Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вымушана зачыненая ў Менску крама нацыянальнай сымболікі Symbal.by аднавіла працу ў Батумі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўладны канал паведамляе пра крымінальную справу па «экстрэмісцкім» артыкуле супраць заснавальніка symbal.by Белавуса