Сьледчы камітэт Беларусі стварыў «крыміналістычную відэатэку», з дапамогай якой вылічаюць так званых «удзельнікаў вулічнага тэрору».
Пра гэта расказаў начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Сяргей Паско, паведамляе прэс-служба ведамства.
Паводле слоў Паско, за апошнія паўгода затрымалі больш за 280 чалавек, зь якіх 238 ужо выставілі абвінавачаньні і ўзял пад варту.
«Сьледчыя Менску стварылі крыміналістычную відэатэку, якая ўключае сотні тысяч файлаў, дзякуючы аналізу якіх ужо ўстаноўлены больш за 1400 удзельнікаў вулічнага тэрору. Акрамя таго, працягваецца пастаянны збор, сыстэматызацыя і вывучэньне мэдыйных матэрыялаў па фактах злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці», — заявіў начальнік УСК па Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падкаст «Красаўцы». Як беларусы выйшлі з-пад кантролюПаско паведаміў, што сьледчыя актыўна манітораць інтэрнэт і сацыяльныя сеткі.
Таксама начальнік Сьледчага камітэту па Менску заявіў, што ведамства ня спыніцца, пакуль ня знойдзе апошняга ўдзельніка масавых пратэстаў 2020 году:
«Кожны, хто замахнуўся на цэласнасьць канстытуцыйнага ладу і стварыў пагрозу нацыянальнай бясьпецы нашай краіны, будзе вызначаны і прыцягнуты да адказнасьці. Праца праваахоўнага блёка ў гэтым кірунку ня спыніцца да вызначэньня апошняга датычнага».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ера падкасту «Красаўцы». Як сілавікоў рыхтавалі да вайны з народамРаней у Сьледчым камітэце паведамілі, што з 9 жніўня 2020-га па 1 ліпеня 2022 году ў Беларусі завялі больш за 11 тысяч крымінальных спраў аб пратэстах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску за два апошнія гады затрымалі 33975 чалавек паводле адміністрацыйных «палітычных» артыкулаўРаней стала вядома, што ў Менску за два апошнія гады затрымалі 33 975 чалавек паводле адміністрацыйных «палітычных» артыкулаў. Сярод затрыманых былі 757 пэнсіянэраў. 3857 чалавек шпіталізавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год пасьля леташняга пагрому «трэцяга сэктару» ўлады ліквідавалі або давялі да самаліквідацыі 857 недзяржаўных арганізацый ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За беларускую мову — карцар. Пра што гаворыцца ў аглядзе парушэньняў моўных правоў у БеларусіШто такое ініцыятыва ByPol
У ініцыятыву ByPol уваходзяць былыя і цяперашнія працаўнікі сілавых структур, нязгодныя з гвалтам, фальсыфікацыямі і масавымі рэпрэсіямі, якія ўзмацніліся ў Беларусі пасьля выбараў 2020 году.
Згодна са справаздачай на тэлеграм-канале ByPol, унутраныя дакумэнты сілавых структур у офіс арганізацыі паступаюць штодня. Асаблівая ўвага надаецца супрацоўніцтву зь дзейнымі сілавікамі, якія сьвядома дапамагаюць апанэнтам рэжыму.
Як вынік, ByPol рэгулярна публікуе сакрэтныя ведамасныя ўказы і аўдыёзапісы перамоваў высокіх чыноў сілавога блёку (напрыклад, экс-старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, былога начальніка ГУБАЗіК Мікалай Карпянкова ды іншых).
Iніцыятыва аб’ядноўвае былых беларускіх сілавікоў, уключна з супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі, Апэратыўна-аналітычнага цэнтру, Службы бясьпекі прэзыдэнта ды іншых структураў.
У красавіку 2021 суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў Telegram-канал ByPol экстрэмісцкім. 8 лістапада 2021 суд вызнаў ByPol і распрацаваны ініцыятывай мабілізацыйны плян «Перамога» «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
У чэрвені 2023 году ByPol раскалоўся, удзельнікі нутранога канфлікту паспрачаліся паміж сабой, у выніку спатрэбілася ўрэгуляваньне пры дапамозе АПК. Пасьля перамоваў бакоў з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай ініцыятыва падзялілася на фонд ByPol і аб’яднаньне BelPol.
BelPol стаў праваўладальнікам «тэхнічных і інтэлектуальных магчымасьцяў і інструмэнтаў» першапачатковай арганізацыі. У сваю чаргу, фонд, які ўзначальвае Аляксандар Азараў, захаваў толькі юрыдычную назву ByPol і плян «Перамога».
Што трэба ведаць пра экстрэмізм у Беларусі
14 траўня 2021 году быў падпісаны закон «Аб зьмене законаў у пытаньнях супрацьдзеяньня экстрэмізму», які набыў моц 14 чэрвеня. Раней праект у Палату прадстаўнікоў унёс урад, 2 красавіка яго прынялі ў першым чытаньні, а 16 красавіка — у другім. Нягледзячы на тое, што зьмены закранаюць правы, свабоды і абавязкі грамадзян і юрыдычных асобаў, публічныя абмеркаваньні не праходзілі.
У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі звыш 300 тэлеграм-рэсурсаў.
Тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фармаваньнем. Калі ў яго статус «экстрэмісцкага фармаваньня», ягоныя падпісчыкі таксама могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. У той жа час падпіска на каналы, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», не караецца — пры ўмове, што падпісчык не аказвае падтрымкі ў папулярызацыі каналу: не рэпосьціць, не пералічвае грошай, не зьлівае туды інфармацыю.
«Матэрыялы» і «фармаваньні» сілавікі разьмяжоўваюць так: «экстрэмісцкія матэрыялы» — гэта тое, што робіць чалавек, а «экстрэмісцкія фармаваньні» — тыя, хто робіць.
Пры гэтым у МУС Беларусі адзначаюць, што стваральнікам, арганізатарам і ўдзельнікам экстрэмісцкіх фармаваньняў пагражае пазбаўленьне волі да 7 гадоў.
Першыя экстрэмісцкія фармаваньні ў Беларусі вызначылі ў сярэдзіне кастрычніка — інтэрнэт-рэсурсы dze. chat і «Рабочы рух». Цяпер іх ужо дзясяткі.
Прыцягнуць да адказнасьці за «экстрэмізм» цяпер могуць па цэлым шэрагу напрамкаў.
- Экстрэмісцкія матэрыялы — рашэньне суду, якое прымаецца ў дачыненьні да інфармацыі.
- Экстрэмісцкая група — устойлівая кіраваная група ў колькасьці дзьвюх ці больш асоб, якія папярэдне аб’ядналіся для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці.
- Экстрэмісцкая арганізацыя — арганізацыя, якая ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць, альбо якая аказвае іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, або якая прызнае магчымасьць яе ажыцьцяўленьня ў сваёй дзейнасьці, альбо якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасьць, у дачыненьні да якой прынята і ўступіла ў законную сілу рашэньне суду аб прызнаньні яе экстрэмісцкай.
- Экстрэмісцкае фармаваньне — група грамадзян, якая ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць, альбо якая аказвае іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, або якая прызнае магчымасьць яе ажыцьцяўленьня ў сваёй дзейнасьці, або якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасьць, у дачыненьні да якой прынята рашэньне Міністэрства ўнутраных спраў або Камітэту дзяржаўнай бясьпекі аб прызнаньні яе экстрэмісцкай.