Беларускія яблыкі даражэйшыя за польскія, бо ў Польшчы датацыі на сельскую гаспадарку, а ў Эўразьвязе дэмпінгуюць. Аб гэтым заявіў міністар Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканала СТВ.
У Аляксея Багданава спыталі, чаму беларускія яблыкі даражэйшыя за польскія.
«Толькі пачатак сэзону, першыя ўраджаі», — растлумачыў ён СТВ.
А што да польскіх яблыкаў, то там, паводле міністра, «абсалютна ўсё зразумела»: «У іх такія датацыі на сельскую гаспадарку».
У Эўразьвязе дэмпінгуюць, лічыць міністар.
«У Эўразьвязе, вядома, дэмпінг ёсьць. Тут канкурэнцыя. І нашым вытворцам неабходна да гэтай цаны падцягвацца», — дадаў кіраўнік МАРГ.
Цяпер, напрыклад, у «Эўраопце» самыя танныя польскія яблыкі («яблык чырвоны») прадаюць па 2,54 рубля за кіляграм, беларускія («яблык раньні») — па 2,86 за кіляграм.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўрадзе Беларусі патлумачылі скарачэньне асартымэнту малака ў крамах праблемамі з упакоўкай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рост інфляцыі ў 3,5 раза, 1262 палітзьняволеныя, 10 «палітычных» сьмерцяў. Што зьмянілася ў Беларусі за 2 гады крызісу