Пра гэта паведаміла прэсавая служба фінскага парлямэнту.
«Тэст, узяты ў прэмʼер-міністаркі Санны Марын 19 жніўня 2022 году, ня выявіў ніякіх наркотыкаў», — гаворыцца ў паведамленьні.
Ва ўрадзе адзначылі, што працэдуру тэставаньня прэмʼерка аплаціла са сваёй кішэні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Фінляндыі ўзначаліць 34-гадовая сацыялістка Санна МарынУ Фінляндыі раней разгарэўся скандал вакол відэа з вечарыны з удзелам прэмʼер-міністаркі. На кадрах Марын танчыць і сьпявае са фінскімі знакамітасьцямі.
На адным з запісаў гучыць слова jauhojengi. Як паведаміла выданьне Yle, слова jauho перакладаецца як «мука» ці «парашок», але ў гутарковай гаворкі можа пазначаць наркотыкі. Jengi перакладаецца як «банда, кампанія».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінляндыя афіцыйна заявіла пра падачу заяўкі ў NATOВідэа апублікавалі ў інтэрнэце, і яны выклікалі шырокі рэзананс. Лідэр апазыцыйнай партыі «Сапраўдныя фіны» Рыіка Пура і дэпутат ад партыі «Цэнтар» Міка Кярня заявілі, што Марын павінна прайсьці тэст на наркотыкі. У парлямэнцкай фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі (Марын яе лідэрка) распаўсюдзілі заяву, што давяраюць прэмʼерцы.
Марын заявіла, што не ўжывае наркотыкі, і выказала гатоўнасьць здаць аналізы.