Затрымалі віцэ-місіс сьвету – 2018, беларуску Дар’ю Рэўт

Зыбіцкая вуліца ў Менску

Пра гэта паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.

Паводле іх, у віну ёй ставяць удзел у жаночай акцыі пратэсту ў жніўні 2020 году, тады Дарʼя ішла зь іншымі жанчынамі з кветкамі па ходніках.

Сілавікі называюць яе кіраўніцай гастрабару «Праўда», што знаходзіцца на Зыбіцкай. У Рэўт ёсьць непаўналетні сын.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі рэстаратара зь сям'ёй і керамістку з мужам. Дзіця апошніх забралі ў прытулак