Ён будзе выконваць тыя ж функцыі, але дзейнічаць «пад дахам» Лукашэнкі, піша партал «Зеркало».
Ідэю стварэньня дабрачыннага фонду Аляксандар Лукашэнка агучыў 22 жніўня падчас прадстаўленьня новага кіраўніка спраў сваёй адміністрацыі Юрыя Назарава.
— Ведаю, што многія фонды і фондзікі зь Беларусі сышлі. А некаторых мы проста прыбралі, таму што вы ведаеце, чым яны займаліся — на замежныя грошы спрабавалі ўчыніць пераварот. Таму мы калі вывучылі працу гэтых фондаў і іншае, мы вымушаныя былі ад іх адмовіцца, — заявіў Лукашэнка (цытата па відэа тэлеграм-канала «Пул первого»).
Ён дадаў, што раней агучваў ідэю стварыць адзіны дабрачынны фонд былому кіраўніку спраў.
— Натуральна, тыя чыстыя і шчырыя людзі, якія хочуць дабрачыннасьцю займацца — яны з задавальненьнем прыйдуць у гэты фонд. Таму што будуць разумець, што ніводная капейка зь яго налева, направа ня сыдзе, а будзе выкарыстаная на высакародныя мэты, — падкрэсьліў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год пасьля леташняга пагрому «трэцяга сэктару» ўлады ліквідавалі або давялі да самаліквідацыі 857 недзяржаўных арганізацыйТолькі за мінулы год у Беларусі былі ліквідаваныя, паводле зьвестак праваабаронцаў, некалькі сотняў арганізацый грамадзянскай супольнасьці.