Украіна заявіла, што Расея выпусьціла ракеты па некалькіх паўднёвых украінскіх гарадах на поўнач і захад ад Запароскай АЭС, найбуйнейшай у Эўропе атамнай электрастанцыі, якую расейскія войскі захапілі ў сакавіку.
У выходныя прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі папярэдзіў аб рызыцы больш сур’ёзных нападаў напярэдадні 31-й гадавіны незалежнасьці Ўкраіны, якая адзначаецца 24 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне рыхтуюцца да інтэнсіўных абстрэлаў Расеі, на полі бою расейскія войскі не змаглі рэалізаваць перавагіМясцовыя ўлады ў Кіеве забаранілі буйныя грамадзкія мерапрыемствы, мітынгі і іншыя сходы, зьвязаныя з гадавінай, з панядзелка па чацьвер з прычыны небясьпекі ракетных абстрэлаў. Пра гэта гаворыцца ў дакумэнце, які апублікавала Кіеўская вайсковая адміністрацыя і падпісаў яе кіраўнік Мікалай Жырноў.
Кіеў знаходзіцца далёка ад лініі фронту і толькі зрэдку зазнаваў абстрэлы з тых часоў, як украінскія войскі адбілі расейскі наступ на сталіцу ў сакавіку.
У Харкаве, паўночна-ўсходнім горадзе, які часта абстрэльваюць з далёкай адлегласьці артылерыяй і ракетамі, мэр Ігар Церахаў абвясьціў аб прадаўжэньні камэнданцкай гадзіны на ноч з 16:00 да 7:00 з аўторка па чацьвер.
У Мікалаеве губэрнатар вобласьці Віталь Кім сказаў, што ўлады плянуюць параіць жыхарам працаваць з дому ў аўторак і сераду, і заклікаў людзей не зьбірацца вялікімі групамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія войскі зноў нанесьлі ўдары па лягістыцы Расеі ў акупаваных Новай Кахоўцы і ХерсонеКрыніца ў службе выратаваньня акупаванага Херсона паведаміла расейскаму інфармагенцтву «Інтэрфакс», што Антонаўскі мост, які расейскае войска выкарыстоўвае для забесьпячэньня сваіх войскаў, быў абстраляны высокадакладнымі ракетамі HIMARS, пастаўленымі Ўкраіне Злучанымі Штатамі, і што 15 чалавек атрымалі раненьні.