Ужо сёньня: Агульнаэўрапейскі дзень памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў

Крыжы ў Курапатах

Падзеі 23 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

23 жніўня 2018 году памёр Алесь Ліпай, паэт, журналіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Алесь Ліпай выступае на Дні Волі, Менск, 25 сакавіка 2018

Гэты дзень у гісторыі

476Адаакр, начальнік германскіх наймітаў на рымскай службе, скінуў рымскага імпэратара Ромула Аўгустула і абвясьціў сябе ўладаром. Фармальны канец існаваньня Заходняй Рымскай імпэрыі.

1430 — палякі сарвалі каранацыю вялікага князя літоўскага Вітаўта.

1572 — Барталямэеўская ноч у Парыжы — масавае забойства пратэстантаў.

1939 — у Маскве быў падпісаны пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, вядомы як пакт Молатава-Рыбэнтропа.

80 гадоў таму: Пакт Молатава-Рыбэнтропа

1943 — Чырвоная армія разграміла немцаў у бітве на Курскай дузе.

1956 — савецкія танкі ўварваліся на вуліцы Будапэшту.

Баі вугорцаў з савецкімі войскамі ў Будапэшце, 1956

1989 — акцыя «Балтыйскі шлях»: 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня — Талін, дамагаючыся незалежнасьці сваіх рэспублік.

2020 — у Менску і іншых гарадах адбыліся «Маршы новай Беларусі» — адны з самых масавых акцый у 2020 годзе.

Марш новай Беларусі, 23 жніўня 2020

У гэты дзень нарадзіліся

1836 Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., палітэмігрант і палітвысланец .

1880 Аляксандар Грын, расейскі пісьменьнік.

1917 Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі.

Пімен Панчанка

1974 Сяргей Жадан, украінскі паэт.

Сяргей Жадан

У памяці

1847 Ян Чачот, беларускі і польскі паэт, фальклярыст.

1954Васіль Русак, палітык, прадпрымальнік, выдавец, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1978 Анатоль Астрэйка, паэт.

1987Міхась Стральцоў, пісьменьнік.

Міхась Стральцоў

1997 Вячаслаў Шыдлоўскі, навуковец, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.