Адзін з інтэрнэт-карыстальнікаў напісаў Кавалеўскаму:
«Ёсьць лёгкае пытаньне „чый Крым?“, але гэта дзеля украінцаў, у беларусаў пытаньне „Расея вораг?“. Дык вось пытаньне: Расея вораг?»
Прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай адказаў: «Крым украінскі. Расея — вораг беларускай незалежнасьці, сувэрэнітэту, дзяржаўнасьці і нацыянальнай ідэнтычнасьці».
Днямі Зянон Пазьняк прапанаваў у сябе ў фэйсбуку, каб адказ на пытаньне, ці Расея вораг, стала індыкатарам беларускасьці або яе адсутнасьці ў беларускай палітыцы, накшталт пытаньня «Чый Крым» ва Ўкраіне.
«Па адказе будзе зразумела, хто перад намі», — напісаў Пазьняк.
Допіс Пазьняка быў прысьвечаны публічнай дыскусіі на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні 8–9 жніўня. На пытаньне, ці Расея вораг Беларусі, адна з прадстаўніц офісу Сьвятланы Ціханоўскай адказала, што «вораг не Расея, а злачынцы, якія захапілі там уладу». Побач на сцэне ў той момант знаходзіўся і Валер Кавалеўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можна паглядзець па-іншаму: што жанчына кіруе чатырма мужчынамі». Вялікае інтэрвію з Валерам Кавалеўскім пра кабінэт, Пазьняка, Украіну