Жыхары Прахава ўбачылі больш за 20 нямецкіх караблёў, патопленых падчас ІІ сусьветнай вайны, паведамляе Reuters.
Гэта стала магчымым таму, што Дунай моцна абмялеў. З-за засухі ў Эўропе ўзровень ракі дасягнуў аднаго з самых нізкіх узроўняў за стагодзьдзе.
У 1944 годзе, калі нацысцкае войска адступала пад націскам войскаў саюзьнікаў, немцы патапілі ў Дунаі сотні сваіх караблёў. Яны па-ранейшаму перашкаджаюць рачному руху, калі ўзровень вады ў рацэ падае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы — экалягічная катастрофа на Одры. Будуюць дадатковыя грэбліСёлетняя засуха выявіла больш за 20 караблёў на ўчастку Дунаю каля Прахава ва ўсходняй Сэрбіі. Многія зь іх па-ранейшаму маюць на борце тоны боепрыпасаў і выбуховых рэчываў — гэта небясьпечна для суднаходзтва. З-за гэтага суднаходны раён у раёне Прахава быў звужаны са 180 да 100 мэтраў.
У зоне рызыкі знаходзяцца і мясцовыя рыбакі. Акрамя сэрбаў, рэшткі караблёў небясьпечныя для румын, якія жывуць на супрацьлеглым беразе ракі.