Пра гэта паведаміла каманда Prague Support Team, якая рабіла збор на навучаньне і забесьпячэньне байцоў.
«Аэравыведка складаецца з наступных частак: група падтрымкі і два выведныя крылы. Кожнае крыло ўяўляе сабой аўтаномную выведча-ўдарную групу з чатырох чалавек, якія выяўляюць варожыя цэлі і зьнішчаюць іх шляхам навядзеньня і карэктаваньня агню артылерыі альбо ўласнымі агнявымі сродкамі. Група складаецца з камандзіра крыла, апэратара БПЛА і двух назіральнікаў-апэратараў БСУ. Пры неабходнасьці члены групы ўзаемна гатовыя замяняць адзін аднаго», — піша Prague Support Team.
Кожны баец мае поўны камплект адзеньня і рыштунку «Праскі камплект», бронекамізэльку 4 клясы, кеўларавую каску, актыўныя навушнікі зь мікрафонам, УКХ-радыёстанцыі, тактычны заплечнік.
Акрамя таго, як паведамілі ў палку, кожны баец валодае пашыранай аптэчкай IFAK, акрамя таго ў кожным крыле ёсьць аўтамабільная аптэчка ўзроўню CLS (Combat Lifesaver) і бытавая цывільная аптэчка.
Паводле зьвестак Prague Support Team, на стварэньне авіявыведкі сабралі 40 тысяч эўра. Байцы прайшлі праграму падрыхтоўкі ў эўрапейскіх інструктараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Беларусі пра полк імя Каліноўскага: ваенную пагрозу «лякалізуем усімі сіламі і сродкамі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне няма чаго баяцца — пасьля ўсяго, праз што я ўжо прайшоў». Былы палітвязень Ціхан Клюкач далучыўся да палку «Пагоня»