«З 30 жніўня 2022 году прадастаўленьне доступу да відэаматэрыялаў анлайн-кінатэатру „МЕГОГО“ у пакетах паслуг „ЯСНА 100+Кіно“, „Сямейны 10+Кіно“, „ЯСНА Кіно (МЕГОГО)“ і „ЯСНА Кіно+“ будзе спынена па не залежным ад РУП „Белтэлекам“ прычынам», — гаворыцца ў паведамленьні «Белтэлекам».
У «Белтэлекаме» адзначылі, што ў цяперашні час спрабуюць правесьці інтэграцыю зь іншым анлайн-кінатэатрам.
Megogo — украінскі мэдыясэрвіс для прагляду тэлебачаньня, кіно, спартовых трансьляцый і праслухоўваньня аўдыё, які прадстаўляў кантэнт на тэрыторыі Ўкраіны, краінаў СНД і Балтыі. 2 сакавіка 2022 году сэрвіс спыніў працу ў Расеі ў сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.
У анлайн-кінатэатры Megogo можна было, сярод іншага, паглядзець некаторыя фільмы на беларускай мове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навінкі кіно вырашылі агучваць па-беларуску для інтэрнэт-кінатэарту. Зьбіраюць грошы