Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ сем чалавек. Цяпер палітвязьняў у краіне 1303, гэта новы рэкорд.
Адпаведную заяву публікуе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Статус палітзьняволенага атрымалі:
Надзея Полькіна, прыгавораная па ст. 368 Крымінальнага кодэксу да двух гадоў папраўчай калёніі;
Вольга Скрашчук і Іна Можчанка, зьмешчаныя пад варту па арт. 369 і 130 за камэнтары пасьля гібелі ў перастрэлцы супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і IT-спэцыяліста Андрэя Зельцара;
Сяргей Самуль, асуджаны па арт. 391, 368, 369 на два гады папраўчай калёніі;
Аляксей Мацявін, зьмешчаны пад варту па арт. 368;
Георгі Герыловіч, зьмешчаны пад варту па арт. 368;
Сяргей Цыгіб, асуджаны па арт. 2031, 368 і 369.
- арт. 130 КК — распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або варажнечы;
- арт. 368 — абраза прэзыдэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 391 — абраза судзьдзі або народнага засядацеля;
- арт. 2031 — незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці.
-
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму нельга дараваць сілавікам і прапагандыстам