На дадатак да ранейшага абвінавачаньня ў «распальваньні варожасьці» (арт. 130 КК) Анджэю Пачобуту выставілі абвінавачаньне ў «закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы» (арт. 361 КК).
Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Журналіста Анджэя Пачобута, прадстаўніка незалежнага Саюзу палякаў у Беларусі, арыштавалі 25 сакавіка 2021 году. Беларускія ўлады абвінавачваюць яго ў «распальваньні нацыянальнай варожасьці» і «рэабілітацыі нацызму». Такія ж абвінавачаньні былі выстаўленыя яшчэ чатыром актывістам Саюзу палякаў, у тым ліку старшыні арганізацыі Анжаліцы Борыс. Усім ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Зь пяці абвінавачаных у «справе палякаў» сёньня за кратамі застаецца толькі Анджэй Пачобут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, у чым вінавацяць лідэра польскай меншасьці Пачобута, якога ўжо 16 месяцаў трымаюць у СІЗА