Кіраўнік Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» Ўладзімер Базанаў і генэральны сакратар Сяргей Жардзецкі наведалі матч Супэркубка Эўропы паміж мадрыдзкім «Рэалам» і «Айнтрахтам» з Франкфурту-на-Майне, які адбыўся 10 жніўня ў сталіцы Фінляндыі Хэльсынкі. Паводле інфармацыі Tribuna.com, Базанаў трапіў на тэрыторыю Эўразвязу праз Польшчу і правёў на тэрыторыі ЭЗ тры дні, з 8 па 11 жніўня.
Таксама вядома, што гэта не адзіны візыт Базанава ў Польшчу.
Кіраўнік беларускага футболу знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе трох балтыйскіх краін, аднак адсутнічае ў аналягічным сьпісе Эўразьвязу. Аднак і на тэрыторыі іншых дзяржаў ён меў праблемы. У канцы 2021 году Базанава затрымалі ў Чэхіі і пасьля допытаў выслалі з краіны. Ягоную шэнгенскую візу, выдадзеную Вугоршчынай, анулявалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбольнага функцыянэра Ўладзіміра Базанава выслалі з Чэхіі і анулявалі Шэнгенскую візуУ інтэрвію дзяржаўнай тэлевізіі Базанаў расказваў, што разам з жонкай адмаўляўся ў паліцэйскім пастарунку нават ад кавы, бо баяўся, што іх атруцяць.
Беларускі фонд спартовай салідарнасьці (БФСС), які існуе 2 гады, працягвае барацьбу з УЭФА, намагаючыся накласьці санкцыі на АБФФ і адлучыць яго кіраўнікоў ад футболу за сыстэматычнае парушэньне статуту як нацыянальнай, так і міжнародных арганізацый. БФСС настойвае, што кіраўніцтва фэдэрацыі актыўна карыстаецца палітычнымі рычагамі, у прыватнасьці ўзьдзейнічае на футбалістаў, судзьдзяў, трэнэраў і каманды пагрозамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад аб парушэньнях у фэдэрацыі футболу Беларусі: дамоўныя матчы, палітычны ціск, «кішэнныя» судзьдзіУЭФА праігнараваў падрабязную справаздачу пра парушэньні ў беларускім футболе. Асабіста Базанаў і ягоныя намесьнікі перасьледавалі ўдзельнікаў футбольнага працэсу з палітычных матываў. У красавіку адбылося паседжаньне Спартовага арбітражнага суду ў Лязане, аднак вэрдыкт яшчэ ня вынесены.
Раней была інфармацыя аб тым, што Базанава ў жніўні не прапусьцілі ў Польшчу на адным з памежных пераходаў, аднак зьвесткі не пацьвердзіліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Глеб падпісаны на суполку «За Пуціна», Сабаленка абяцала падтрымаць Украіну, але перадумала. Чым жывуць сёньня беларускія спартсмэны