У судзе Маскоўскага раёну Менску 16 жніўня пачаўся суд над Андрэем Кажэўнікавым і Дзьмітрыем Піскуном, якіх судзяць па шасьці артыкулах Крымінальнага кодэксу: даваньне хабару, махлярства, парушэньне таямніцы перапіскі, злоўжываньне ўладай, атрыманьне хабару.
«Наша Ніва» паведамляе, што Андрэй Кажэўнікаў — вядомы ў Менску сьледчы, начальнік працэсуальнага кантролю менскага сьледзтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 жніўня: каб затрымаць удзельніцу пратэстаў 2020 году, сілавікі выбілі акно ў кватэрыКажэўнікаву інкрымінуюць удзел у гісторыі з даваньнем хабару на суму 30 тысяч даляраў. Дакладныя акалічнасьці справы невядомыя, Дзьмітрый Піскун, які зь ім праходзіць па справе, — камэрсант. Паводле самага сур’ёзнага артыкула (арт. 430 ч.3 — атрыманьне хабару) Кажэўнікаву пагражае 5 год пазбаўленьня волі. Аднак, як адзначае «Наша Ніва», прысудзіць могуць значна даўжэйшы тэрмін, бо тэрміны паводле розных артыкулаў могуць складацца.
У 2011 годзе Кажэўнікаў працаваў у пракуратуры Фрунзэнскага раёну Менску і выступаў абвінаваўцам на працэсе Ўладзімера Някляева, Насты Палажанкі, Аляксандра Фядуты і Віталя Рымашэўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор просіць Някляеву, Дзьмітрыеву, Фядуту, Вазьняку, Рымашэўскаму, Палажанцы ўмоўныя тэрміны