Па словах чыноўніка, зь першай клясы дзеці будуць вывучаць толькі казаскую, паколькі для вывучэньня расейскай і ангельскай ім спачатку трэба навучыцца чытаць і пісаць на роднай мове. Ён адзначыў, што першаклясьнікам цяжка вывучаць тры мовы адразу. «З другой клясы пачнецца вывучэньне расейскай мовы як асобнай дысцыпліны, а з трэцяй клясы для ўсіх школ будзе вывучацца ангельская мова», — паведаміў Аймагамбетаў на пасяджэньні ўраду ў аўторак.
Пры гэтым у праграме школьнікаў першых і другіх клясаў, якія навучаюцца на расейскай мове, застануцца два прадметы — расейская і казаская, а ангельскую мову дзеці пачнуць вывучаць таксама ў трэцяй клясе, паведамілі Інтэрфаксу ў Мінасьветы Казахстану.
Раней школьнікі ў Казахстане пачыналі зь першай клясы вывучаць тры мовы: расейскую, казаскую і ангельскую. Вывучэньне ангельскай мовы зь першай клясы зьявілася ў 2012 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці пра Дзяніса Івашына: «Выглядаў акуратным, паголеным, нават не падалося, што схуднеў»