Кіраўнік Жытомірскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Бунечка заявіў, што Жытомірскі раён вобласьці абстралялі з тэрыторыі Беларусі.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, ракеты, якія сёньня выпусьцілі па Жытомірскім раёне, выпушчаныя з тэрыторыі Беларусі», — паведаміў Віталь Бунечка ў сваім тэлеграм-канале.
У той жа час кіраўнік вобласьці не ўдакладніў, ці ёсьць ахвяры абстрэлу і якія аб’екты пашкоджаныя ці зруйнаваныя.
Празь некалькі гадзін пасьля абстрэлу Віталь Бунечка пацьвердзіў, што ракеты былі запушчаныя з тэрыторыі Беларусі, але «на шчасьце, абышлося без ахвяраў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка Вялікай Брытаніі: напад Расеі на Адэсу нэўтралізаваны. Найбольш гарачыя баі ідуць на ўсходзе Ўкраіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выглядае аэрадром Зябраўка пасьля выбухаў. ФОТА