«Калі можаш застацца ва Ўкраіне да 29 сьнежня, але ня можаш яе пакідаць», — напісала Анісія Казьлюк на сваёй старонцы ў Facebook.
Згодна з украінскім заканадаўствам іншаземец можа знаходзіцца ва Ўкраіне на падставе віду на жыхарства (на часовае або на сталае), а таксама на падставе падаўжэньня тэрміну рэгістрацыі. У апошнім выпадку пры выезьдзе з тэрыторыі Ўкраіны падаўжэньне тэрміну рэгістрацыі анулюецца, і па вяртаньні трэба зьвяртацца па яго зноў.
24 чэрвеня Анісію Казьлюк затрымалі ў Кіеве — нібыта за нелегальнае знаходжаньне ва Ўкраіне. Прывезьлі ў аддзяленьне паліцыі, дзе зь ёю даволі груба размаўляў прадстаўнік Дзяржаўнай міграцыйнай службы.
Паводле самой Анісіі, 23 лютага яна атрымала пячатку аб падаўжэньні тэрміну легальнага знаходжаньня ва Ўкраіне. Аднак з таго часу і да чэрвеня міграцыйныя службы дакумэнтаў не прымалі.
Пасьля розгаласу ў СМІ ў сытуацыю ўмяшаўся Кабінэт прадстаўнікоў Ціханоўскай, Анісію абнадзеілі, што ня вышлюць з Украіны. Аднак Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны 27 чэрвеня аштрафавала яе на 1700 грыўняў (57 даляраў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Анісіі Казьлюк зноў не прынялі дакумэнты на легалізацыю ва Ўкраіне. Яна будзе спрабаваць падаць іх трэці разЗ пачатку 2022 году 43 грамадзяніны Беларусі атрымалі пастанову аб прымусовым вяртаньні, у тым ліку 8 зь іх атрымалі забарону зноў уяжджаць пасьля гэтага ва Ўкраіну.
Такія рашэньні былі ўхваленыя на падставе парушэньня правілаў знаходжаньня іншаземцаў. У той жа час у міграцыйнай службе адзначылі, што пастанова ўраду, згодна зь якой беларусы могуць знаходзіцца на тэрыторыі Ўкраіны без рэгістрацыі цягам 180 дзён у год, застаецца сапраўднай да 31 сьнежня 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У міграцыйнай службе Ўкраіны паведамілі, колькі беларусаў прымусілі выехаць з украінскай тэрыторыі