У Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці затрымалі вяскоўца, які ўчыніў страляніну, паведаміліБЕЛТА у прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў.
У суботу каля 22.00 у Чачэрскі РАУС паступіла паведамленьне: у вёсцы Валасовічы чутныя стрэлы. На месца выехалі супрацоўнікі міліцыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 62-гадовы мясцовы жыхар падчас сваркі ўдарыў сужыцельку, а калі тая паспрабавала ўцячы, стаў у яе страляць. Ахвяры ўдалося схавацца ў суседзяў. Пазьней мужчына падпаліў свой дом і ўцёк.
«У выніку пошукавых мерапрыемстваў каля 1.20 абласны АМАП затрымаў вяскоўца. Мужчына знаходзіўся ў стане алькагольнага ап’яненьня, у яго канфіскаваны абрэз незарэгістраванай гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы і нож. Агнястрэльная зброя была зараджана двума патронамі, куркі ўзьведзены», — расказалі ў МУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міколу Статкевіча на паўгода перавялі ў адзіночную камэру