Пад Менскам знайшлі фрагмэнт гаршка з гербам князя Ізяслава

Пячатка князя Ізяслава на археалягічнай знаходцы

На раскопках у Менскай вобласьці знайшлі ўнікальны артэфакт, які можа адкрыць новую старонку ў археалягічных дасьледаваньнях Беларусі.

Пра ўнікальную знаходку напісаў стваральнік музэю «Стары Менск» Глеб Лабадзенка.

«Сэнсацыя на раскопках у Старым Менску — знойдзена донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава — то бок, гэта канец Х — пачатак ХІ ст. Аналягаў няма, гэта першая (!) такая знаходка ў Беларусі! Што яна можа значыць, — трошку пазьней у камэнтары археоляга. А пакуль запрашаю вас тэрмінова ў музэй „Стары Менск“ — бліжэйшыя дні знаходка выстаўленая для агляду турыстаў!»

Музэй знаходзіцца ў мястэчку Гарадзішча, за некалькі кілямэтраў ад Менскай кальцавой аўтадарогі. У мясцовасьці рэгулярна ладзяць археалягічныя раскопкі, паколькі яе нельга назваць дасьледаванай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як заснавальнік «Мовы Нанова» Глеб Лабадзенка вяртае зь нябыту аўтэнтычны Менск
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма ўцямнай канцэпцыі». Па сьлядах чарговага этапу рэстаўрацыі ў Крэве