У Горадзенскім абласным судзе 12 жніўня вынесьлі прысуд палітвязьню Аляксандру Курганскаму.
Аляксандар Курганскі — былы камандзір часткі Міністэрства надзвычайных сытуацый (МНС) № 7 у Горадні. У МНС ён праслужыў больш за 15 гадоў.
Крымінальную справу разглядаў судзьдзя Аляксандар Казёл. Курганскага прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК РБ (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці). Прычынай крымінальнага перасьледу былога супрацоўніка МНС стаў «лайк» пад пастом, які апісвае падзеі ў кватэры забітага супрацоўнікамі КДБ Андрэя Зельцара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не перадаць словамі, што тут было». Ратавальніку з Горадні пагражае да 12 гадоў турмы за лайк пад камэнтаром пра «справу Зельцара»