«Гэтае рашэньне прынятае, — цытуе Урмаса Рэйнсалу партал Эстонскага нацыянальнага тэлерадыёперадаваньня. — Накіраваньне амбасадара азначала б уручэньне даверчых грамат Лукашэнку, які не прызнаецца Эстонскай Рэспублікай легітымным прэзыдэнтам, таму ўзровень нашых дыпляматычных зносінаў застаецца на ўзроўні паверанага ў справах».
Гендырэктар аддзела па сувязях з грамадзкасьцю МЗС Эстоніі Міхкель Там заявіў, што, паколькі адносіны паміж дзьвюма краінамі «замарожаныя», адпраўка эстонскага амбасадара ў Менск цяпер «не стаіць на парадку дня».
«Хоць выдача візаў істотна абмежаваная, праца зь імі ўсё роўна ідзе, і праца амбасады ў Менску па-ранейшаму важная. Яно працуе там, каб дапамагаць эстонскаму народу, а таксама для таго, каб мы маглі прысутнічаць у Беларусі, атрымліваць інфармацыю наўпрост ад Менску. Нягледзячы на тое, што ў нас сур’ёзныя палітычныя рознагалосьсі, Беларусь — краіна, якая вельмі істотна ўплывае на бясьпеку нашага рэгіёну», — дадаў прадстаўнік міністэрства.
Паводле яго, намесьнік кіраўніка амбасады Эстоніі Індрэк Таранд пачне працу ў Менску на працягу жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы на ўсю моц адчуем нэгатыў ад зьнікненьня такіх сувязяў». У 2021 годзе Лукашэнка не прызначыў ніводнага амбасадара ў краіны ЭЗУ траўні 2021 году, пасьля таго як улады Рыгі вывесілі падчас чэмпіянату сьвету па хакеі бел-чырвона-белы сьцяг замест дзяржаўнага, зь Беларусі быў высланы пасол Латвіі Эйнарс Сэманіс. Адклікала амбасадара зь Беларусі і суседняя Літва — адбылося гэта летам 2021 году. Эстонія спачатку прызначыла новага амбасадара ў Менск летам 2021 годe, аднак улады ў Таліне вырашылі, што Яак Ленсмэнт у Беларусь не паедзе. Празь нейкі час прызначэньне скасавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ня іх грамадзяне». Ці рэальна беларусу за мяжой атрымаць дапамогу ў амбасадзе?