Міжнародны конкурс «Полярная звезда» сярод падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня мае праходзіць на тэрыторыі Беларусі на базе палігону «Берасьцейскі» з 14 па 26 жніўня ў рамках VIII Армейскіх міжнародных гульняў.
У конкурсе бяруць удзел каманды ўзброеных сілаў шасьці дзяржаў — Расеі, Беларусі, Вэнэсуэлы, Судану, Ірану і Ўзбэкістану. Урачыстая цырымонія адкрыцьця мае прайсьці 14 жніўня.
«Самалётам вайскова-транспартнай авіяцыі ВКС Расеі падразьдзяленьні спэцыяльнага прызначэньня з Расеі, Вэнэсуэлы, Судану і Ірану прыбылі на аэрадром Баранавічы ў Рэспубліцы Беларусі для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах „Полярная звезда – 2022“», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.
Адзначаецца, што ўдзельнікі прадэманструюць сваё майстэрства ў розных этапах і практыкаваньнях спаборніцтваў, у тым ліку ў штурме будынка з закладнікамі і дэсантаваньні на дакладнасьць прызямленьня ў групе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Складана ўявіць звычайнага чалавека, які вырашыў падпісацца на ГУБАЗіК і па вечарах чытаць пра рэпрэсіі», — палітоляг Мажэйка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шнары пратэсту». Шэсьць фотагісторыяў пацярпелых на пратэстах у жніўні 2020-га