Саэйма Латвіі прыняла заяву аб тым, што гвалтоўныя дзеяньні Расеі стасоўна цывільных жыхароў Украіны для дасягненьня палітычных мэтаў ёсьць тэрарызмам, а сама Расея — дзяржаваю, якая падтрымлівае тэрарызм.
Саэйма заклікала «іншыя краіны-аднадумцы» выказаць такую самую пазыцыю і, зьвяртаючыся да краінаў ЭЗ, запатрабавала неадкладна прыпыніць выдачу турыстычных і ўязных візаў грамадзянам Расеі і Беларусі.
Заява Саэймы таксама заклікае ізаляваць Расею ад міжнародных і рэгіянальных арганізацыяў ды «прыняць раўназначныя рашэньні і ўстанавіць раўнацэнныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі як прыхільніка расейскай ваеннай агрэсіі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія з 1 жніўня прыпыніць спрошчаны рэжым праезду жыхароў памежных рэгіёнаў Расеі