Па словах вайскоўца, імя якога не называецца, разам з ім былі яшчэ дзесяць «адмоўнікаў». Усіх іх больш за суткі трымалі зьвязанымі, без ежы, вады і магчымасьці схадзіць у прыбіральню, некалькі разоў зьбівалі, пагражаючы спачатку пераводам у сьледчы ізалятар, а затым фізычнымі калецтвамі — у прыватнасьці, салдатам абяцалі прастрэліць калені. У выніку ўсіх сілай і пагрозамі прымусілі вярнуцца на фронт.
Са слоў вайскоўца, у допытах адмоўнікаў удзельнічаў палкоўнік па прозьвішчы Нечыпарэнка, а зьбівалі іх людзі ў балаклавах, адзін з якіх назваўся вайскоўцам «57-й брыгады».
У матэрыяле The Insider таксама сказана, што салдат, які расказаў журналістам аб катаваньнях, у дадзены момант вярнуўся ў Расею з кантузіяй. Ён плянуе афіцыйна зьвярнуцца ў Сьледчы камітэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэсантнік з Буратыі, які адмовіўся ваяваць, мог трапіць у СІЗА ў «ЛНР»Пра тое, што расейскіх вайскоўцаў, якія адмовіліся ваяваць ва Украіне, незаконна ўтрымліваюць на тэрыторыі горада Бранка Луганскай вобласьці, стала вядома ў канцы ліпеня. Паведамлялася, што дзясяткі салдат знаходзяцца ў падвале пад аховай наймітаў з прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер», ім пагражаюць сьледчым ізалятарам і судом. Тэлеканал «Настоящее время» называў імя аднаго з адмоўнікаў — гэта радавы інжынерна-сапёрнай роты ваеннай часьці № 09332 Арцём Гаршанін.