Паводле дырэктаркі Нацыянальнага інстытуту адукацыі Валянціны Гінчук, у новым навучальным годзе школьнікам дзясятых і адзінаццатых клясаў дабавяць гадзінаў моўных прадметаў — паўгадзіны на тыдзень для расейскай і беларускай моваў, піша Наша Ніва.
У лічбах гэта будзе так: у 10 і 11 клясах на вывучэньне беларускай і расейскай моваў адвядуць 53 гадзіны замест 35, як было раней.
Пры гэтым пашырэньне тэарэтычнай часткі пры вывучэньні гэтых прадметаў не прадугледжваецца.
А вось замежнай мовы ў новым навучальным годзе стане менш на адну акадэмічную гадзіну. У новым навучальным годзе скароцяць актыўны і пасіўны лексычны мінімум, які неабходна засвоіць. Таксама выключаць некаторыя камунікацыйныя задачы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзеці прыносяць дамоў расейскія словы. Як выглядае беларускамоўная адукацыя, пра рост якой адрапартавалі чыноўнікі