Пра гэта паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Мікалай Сьлюнькоў у 1983–87 гадах займаў пасаду 1-га сакратара ЦК КПБ. У 1987–1990 быў сакратаром ЦК КПСС, членам Палітбюро ЦК КПСС.
Па іроніі лёсу, Сьлюнькоў нарадзіўся ў дзень чарнобыльскай катастрофы — 26 красавіка.
Паводле адмысловай Камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня па расьсьледаваньні дзейнасьці службовых і іншых асобаў, датычных да ўтойваньня інфармацыі аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Сьлюнькоў адыграў ключавую ролю ў тым, што ў першыя дні аварыі на ЧАЭС інфармацыя пра небясьпеку радыяцыі не была даведзеная да жыхароў Беларусі.
Пісьменьнік Алесь Адамовіч, які ў першыя ж дні пасьля аварыі дамогся прыёму ў Сьлюнькова і пераконваў яго ў магчымых катастрафічных наступствах аварыі, пазьней назваў яго «Чарнобыльскім Пілатам».