Удзельнікі гурту за мяжой, але кліп удалося зьняць у Менску.
Вядомы гурт Naviband адзначыў 2-ю гадавіну пратэстаў супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі песьняў «Сьвяці». На яе ён таксама выпусьціў кліп.
Аўтар музыкі — вакаліст гурту Арцём Лук’яненка, словы складаў ён і ягоная жонка Ксенія, якая сьпявае зь ім у калектыве. Рэжысэр кліпу — Аляксандар Табольскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Імкнуцца самалёты ў вырай». Гурт J:МОРС выпусьціў кліп на песьню «Бывай» пра вымушаную эміграцыю беларусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Убачылі Марыю Калесьнікаву, яе мужнасьць, стойкасьць, бадзёрасьць і яе сэрцайка». NaviBand пра добрае ў 2021-м