Ціханоўская: «Адчуваю сябе нацыянальным лідэрам і гатова падзяліцца сваёй адказнасьцю»

Сьвятлана Ціханоўская падчас канфэрэнцыі дэмсіл у Вільні. 8 жніўня

Сьвятлана Ціханоўская падчас канфэрэнцыі дэмсіл у Вільні 9 жніўня заявіла, што адчувае сябе нацыянальным лідэрам.

«Я адчуваю сябе беларускай, якая адчувае адказнасьць і абавязак выканаць свой доўг перад Беларусьсю і беларусамі, асабліва перад тымі, хто ахвяраваў сабой і сядзіць цяпер у турмах. Я ведаю, што беларусы галасавалі за мяне. Я разумею і цалкам усьведамляю, што гэта адбылося не таму, што людзі паверылі ў мяне. Людзі галасавалі за людзей якія не дайшлі да гэтага этапу», — сказала Сьвятлана Ціханоўская, адказваючы на пытаньне бізнэсоўца Аляксандра Кныровіча, кім сябе адчувае Сьвятлана Ціханоўская.

«Што я цяпер магу? Я магу працаваць. Я ўзяла на сябе гэтую адказнасьць. Я гатова і нават жадаю падзяліцца гэтай адказнасьцю з тымі, хто гатовы працаваць побач са мной, плячом да пляча. І так, я адчуваю сябе нацыянальным лідэрам», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На канфэрэнцыі ў Вільні Ціханоўская назвала склад пераходнага Кабінэту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уся ўлада ўраду ў выгнаньні? Канфэрэнцыя «Новая Беларусь» вачыма аглядальнікаў Свабоды