У Барысаве затрымалі былога галоўнага рэдактара газэты «Борисовские новости» Анатоля Букаса і ягоную жонку.
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, удзень 8 жніўня на стаянцы іх з машыны выцягнулі сілавікі. Пасьля гэтага дома ў Букасаў прайшоў ператрус.
Падчас затрыманьня ад сілавікоў гучалі абвінавачаньні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мяркуецца, што заўтра над Анатолем Букасам пройдзе суд. Жонку спадара Анатоля вызвалілі.
Такім чынам, на гэты момант за кратамі — 30 прадстаўнікоў мэдыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты