Вераніка Цапкала, адна з прадстаўніц штабу аб'яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, на канфэрэнцыі ў Вільні выказалася за стварэньне грамадзкай рады, каб высьветліць ступень незалежнасьці СМІ.
Паводле Цапкалы, беларусы ня маюць незалежных СМІ за мяжой, а ёсьць асьвятленьне адной палітычнай сілы — офісу Сьвятланы Ціханоўскай.
Цапкала крытычна выказалася наконт працы офісу:
- Пасьля ад’езду зь Беларусі замест аб’яднанага штабу зьявіўся офіс Ціханоўскай. Тыя, хто былі зь ёй у Беларусі, зьніклі зь яе каманды.
- Вызваленьне палітвязьняў і новыя свабодныя выбары — гэтыя мэты не былі дасягнутыя, кажа Цапкала. Паездкі за мяжу і прыгожыя прэзэнтацыі ня выклічуць зьмены ў Беларусі.
- Цапкала таксама прапанавала правесьці аўдыт фінансавых сродкаў, і першым яго павінен прайсьці офіс Сьвятланы Ціханоўскай.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай 8–9 жніўня ладзіць у Вільні канфэрэнцыю, на якой маюць знайсьці адказы на пытаньні аб далейшай стратэгіі беларускай апазыцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На канфэрэнцыі дэмсіл у Вільні прапанавалі стварыць урад у выгнаньні. Онлайн