Паводле вэрсіі «Честных людей» і Маляваныча, ёсьць тры асноўныя пасылы, якія імкнецца распаўсюдзіць на беларусаў Масква празь дзяржаўную тэлевізію Беларусі. Нібыта:
- Украіна і краіны Балтыі — «марыянэткі» Брусэлю, ЗША і NATO. «Агрэсіўныя пляны Захаду» супраць Беларусі і Расеі;
- «Распад заходняй цывілізацыі і парушэньні правоў чалавека» ў ЗША, Вялікай Брытаніі, краінах Эўразьвязу;
- Беларуская апазыцыя і актывісты — «марыянэткі Захаду».
Нават у забаўляльным зьмесьце з Расеі ўжо цяжка знайсьці перадачы без прапаганды, — сьцьвярджаюць аўтары відэа. Напрыклад, у праграме «Поле чудес» рэгулярна зьяўляецца простая ці сымбалічная падтрымка вайны супраць Украіны: вядоўца Леанід Якубовіч у форме вайскова-касьмічных войскаў Расеі аддае вайсковую пашану, партыя «Единая Россия» дорыць падарункі ўцекачам з Украіны.
Дзяржаўная прапаганда выкарыстоўвае страх удзелу ў адкрытай ваеннай бітве, каб растлумачыць беларусам, што зараз далучыцца да Расеі — адзінае, што дапаможа жыць у бясьпецы і дабрабыце, — робяць выснову аўтары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка патлумачыў санкцыямі свой саўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускія спэцслужбы спрацавалі прыгожа». Як прапагандысты падставілі Лукашэнку з пасадкай самалёта Ryanair, а цяпер апраўдваюцца