Гэта буйная перамога прэзыдэнта Джо Байдэна, якая, як спадзяюцца дэмакраты, дапаможа ім захаваць большасьць на лістападаўскіх выбарах у Кангрэс.
Закон прыняты пасьля 27-гадзінных дэбатаў і спробаў рэспубліканцаў сарваць галасаваньне, — перадае Голас Амэрыкі. Прадстаўнікі дзьвюх партыяў прагаласавалі за яго пароўну, аддаўшы па 50 галасоў. Вырашальны, 51-ы голас аддала віцэ-прэзыдэнт Камала Гарыс.
У законапраект закладзеныя тры асноўныя ідэі: мінімальны карпарацыйны падатак 15 працэнтаў, узмацненьне паўнамоцтваў падатковай службы; новы акцызны падатак на выкуп акцыяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што будуць рабіць ЗША і NATO, калі Расея скарыстае ядзерную зброю? Думкі пра непамыснаеМільярды даляраў пойдуць заахвочваньне вытворчасьці электрамабіляў і экалягічна чыстай энэргіі.
Галасаваньне аб законапраекце ў кантраляванай дэмакратамі Палаце прадстаўнікоў чакаецца ў пятніцу, пасьля чаго ён пойдзе на подпіс прэзыдэнту Байдэну.
«Сэнат робіць гісторыю, — сказаў лідэр большасьці ў Сэнаце Чак Шумэр пад бурныя воплескі. — Амэрыканцы, якія страцілі веру ў тое, што Кангрэс можа рабіць вялікія справы, гэты законапраект для вас».
Рэспубліканцы абяцалі зрабіць усё магчымае, каб загамаваць ці заблякаваць законапраект. Сэнатар Ліндсі Грэм у пятніцу назваў яго «джыгадам за збор падаткаў і расходаваньне сродкаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: ЗША не дапусьцяць дамінаваньня Расе, Кітая і Ірана на Блізкім Усходзе