У Беларусі заблякавалі доступ да сайту Польскага радыё

Галоўная старонка сайту Беларускай службы Польскага радыё за 7 жніўня

Пра гэта паведаміла Беларуская служба Польскага радыё.

У канцы ліпеня інтэрнэт-рэсурс polskieradio.рl трапіў у Беларусі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасьля прызнаньня ўладамі Беларусі парталу Польскага радыё «экстрэмісцкім» доступ да яго захоўваўся амаль тыдзень.

Матэрыялы Беларускай службы Польскага радыё застаюцца даступнымі ў Беларусі праз VPN, а таксама ў радыёэфіры.

Пасьля выбараў 2020 году ў Беларусі заблякавалі сайты дзясяткаў беларускіх незалежных мэдыя, большасьць зь іх прызналі «экстрэмісцкімі». Беларусаў рэгулярна затрымліваюць і судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» за перапосты інфармацыі са СМІ, прызнаных «экстрэмісцкімі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм заблякаваў доступ да сайту газэты «Беларусы і рынак» за гіпэрспасылкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм заблякаваў сайт беларускага незалежнага часопісу ARCHE
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магілёўскі суд прызнаў сацсеткі дарадцы прэзыдэнта Ўкраіны Аляксея Арастовіча экстрэмісцкімі