Пяць беларускіх фондаў і ініцыятываў аб'ядналі намаганьні, каб дапамагчы сабраць у школу дзяцей палітвязьняў, паведамляе Офіс Сьвятланы Ціханоўскай.
Гэта фонды «Краіна для Жыцьця» і BYSOL, ініцыятыва дапамогі палітычным зьняволеным у Беларусі «Dissidentby», абʼяднаньне «RAZAM eV» і дабрачынная арганізацыя «Littowin LIONS CLUB».
Яны запусьцілі збор на падтрымку семʼяў палітвязьняў, у якіх ёсьць школьнікі. На кожнае дзіця выдзяляецца па 75 эўра.
Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму па спасылцы. Заяўкі прымаюцца да 10 жніўня.
«Зьбіраць дзяцей у школу — дорага і складана, а семʼям палітвязьняў яшчэ складаней. Але беларус беларусу беларус — таму пяць ініцыятываў абʼядналі свае намаганьні», — гаворыцца ў паведамленьні.
Падтрымаць збор можна па спасылках: BYSOL, «Краіна для Жыцьця», Dissidentby.