У шыіцкім раёне Кабулу, сталіцы Афганістану, адбыўся выбух, параненыя прынамсі 22 чалавекі, двое загінулі. Гэта ўжо другі выбух за два дні.
За выбух 5 жніўня, ад якога загінулі прынамсі 8 чалавек, а яшчэ 18 былі параненыя, узяла на сябе адказнасьць суніцкая групоўка «Ісламская дзяржава».
Выбухі адбыліся напярэдадні важнага для шыітаў дня пакутніка Хусэйна, унука прарока Мухамэда. Пасьля выбуху 5 жніўня прадстаўніцтва ААН у Афганістане заклікала рух Талібан, які кантралюе краіну, пачаць незалежнае расьсьледаваньне і прадухіліць такія атакі ў будучыні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея акрэдытавала першага дыплямата ўраду талібаў