У выніку перамоваў, якія працягнуліся больш за чатыры гадзіны, кіраўнікі РФ і Турэччыны прынялі сумесную заяву. Яны падкрэсьлілі неабходнасьць забясьпечыць бесьперашкодны экспарт расейскага збожжа і цалкам выканаць стамбульскія пагадненьні. Таксама кіраўнікі дзяржаваў адзначылі важнасьць падтрыманьня палітычнага адзінства Сырыі і Лібіі, паведамляе РБК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін шукае супрацоўніцтва з вытворцам «Байрактараў»Віцэ-прэмʼер Расеі Аляксандр Новак таксама паведаміў, што дзяржавы ўзгаднілі частковую аплату Турэччынай расейскага газу ў рублях. Пуцін і Эрдаган абмеркавалі пытаньні функцыянаваньня газаправоду «Турэцкая плынь» і ход будаўніцтва атамнай электрастанцыі «Акую» — яна будуецца ў Турэччыне спэцыялістамі «Расатаму» па расейскім праекце і павінная адкрыцца ў 2023 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта паказвае, як шмат зьмянілася пасьля Ўкраіны». Эрдаган прымусіў Пуціна, вядомага сваімі спазьненьнямі, няёмка чакаць у самоцеАдначасова ў газэце The Washington Post выйшаў артыкул, у якім гаворыцца, што напярэдадні перамоваў расейскія ўлады зьвярнуліся да Турэччыны па дапамогу ў абыходзе санкцыяў, якія краіны Захаду ўвялі ў адказ на ўварваньне РФ ва Ўкраіну — такія зьвесткі, па словах аўтараў артыкулу, былі перахопленыя ўкраінскай разьведкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампраміс у Стамбуле: ААН і Турэччына падпісалі 2 асобныя дамовы аб пастаўках украінскага збожжа: адну з Украінай, другую з РасеяйЗгодна з перахопам, РФ заклікала Турэччыну дазволіць расейцам купляць долі ў турэцкіх нафтаперапрацоўчых заводах і нафтавых тэрміналах, што магло б дапамагчы ім абысьці нафтавае эмбарга ЭЗ, і адкрываць у дзяржаўных турэцкіх банках рахункі для найбуйнейшых фінансавых структураў РФ.