Прычынай такога рашэньня стала высылка з Расеі 14 баўгарскіх дыпляматаў, пра якую было абвешчана 5 жніўня. У заяве расейскага МЗС гаворыцца, што гэта меры ў адказ на аналягічнае рашэньне Сафіі ў дачыненьні да супрацоўнікаў расейскіх дыппрадстаўніцтваў у Баўгарыі.
28 чэрвеня Баўгарыя паведаміла аб высылцы 70 дыпляматаў і тэхнічных супрацоўнікаў амбасады Расеі. Расейскія ўлады заяўляюць, што праца амбасады і генконсульстваў цяпер «фактычна паралізаваная».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А калі Расея ня будзе пастаўляць газ? Які плян мае ЭўразьвязВыдачу візаў расейскім грамадзянам таксама прыпыніла Латвія. Адзіным выключэньнем можа стаць неабходнасьць паездкі на пахаваньне блізкага сваяка.
Эстонія 28 ліпеня абвясьціла, што спыняе выдаваць грамадзянам Расеі і Беларусі кароткатэрміновыя візы і віды на жыхарства для навучаньня. Улады Эстоніі таксама забаранілі расейцам і беларусам уладкоўвацца на сэзонныя працы, калі ў іх няма доўгатэрміновай нацыянальнай візы. Раней гэта можна было зрабіць з дапамогай турыстычнай візы ад любой з краін Шэнгенскай дамовы.