«Мэтай скарачэньня спажываньня газу зьяўляецца эканомія напярэдадні зімы, каб падрыхтавацца да магчымых перабояў у пастаўках газу з Расеі, якая ўвесь час выкарыстоўвае пастаўкі энэрганосьбітаў у якасьці зброі», — гаворыцца ў паведамленьні.
Рада ЭЗ вырашыла, што ад абавязаньняў скарачаць спажываньне газу будуць вызваленыя краіны ЭЗ, якія ня злучаныя газавымі сеткамі зь іншымі краінамі, а таксама ня маюць сынхранізаваных з эўрапейскай электраэнэргетычнай сыстэмай электрычных сетак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз удвая скараціў долю закупак газу ў Расеі. 12 краін ЭЗ сутыкнуліся з праблемамі паставакУ сярэдзіне чэрвеня стала вядома, што турбіну для трубаправоду «Паўночны паток» ня могуць даставіць у Нямеччыну з Канады, дзе яна праходзіла тэхнічнае абслугоўваньне. Канада кваліфікавала турбіну як тавар падвойнага прызначэньня і адмовілася яе вяртаць. Тады «Газпром» скараціў магутнасьць трубаправоду «Паўночны паток» да 40% ад звычайнага ўзроўню, спаслаўшыся на тое, што нямецкі Siemens не вярнуў газаперапамповачныя агрэгаты. 23 ліпеня ўлады Нямеччыны абвясьцілі другі ўзровень рэжыму трывогі ў сувязі са скарачэньняем запасаў газу.
10 ліпеня ўрад Канады па просьбе Нямеччыны вырашыў вярнуць расейскую турбіну. З 10 па 21 ліпеня «Паўночны паток» быў спынены на плянавае тэхнічнае абслугоўваньне. Потым пастаўкі газу аднавіліся, але на ўзроўні тэхнічнага абслугоўваньня (40% прапускной здольнасьці).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: Крэмль будзе захоўваць мінімальныя пастаўкі газу ў ЭЗ на час вайны з Украінай27 ліпеня «Газпрам» анансаваў, што сутачны аб’ём прапампоўкі газу складзе 33 млн кубамэтраў — 20% ад плянавай магутнасьці.
У Эўропе мяркуюць, што дзеяньні «Газпрама» зьяўляюцца спробай аказаць ціск за ўведзеныя супраць Расеі санкцыі. Разам з тым ЭЗ шукае альтэрнатыўныя шляхі паставак газу. У сярэдзіне чэрвеня ЭЗ, Ізраіль і Эгіпет падпісалі пагадненьне аб пастаўках ізраільскага прыроднага газу ў краіны ЭЗ праз эгіпецкія тэрміналы.
У ліпені быў падпісаны мэмарандум аб супрацоўніцтве з Азэрбайджанам, які прадугледжвае падваеньне магутнасьцяў Паўднёвага газавага калідору.