Паведамляецца, што беларускага дыплямата сёньня выклікалі ў МЗС Польшчы.
«Мэтай сустрэчы было выказаць цьвёрдую нязгоду зь перасьледам журналістаў у Беларусі. Апошнімі прыкладамі гэтых непрымальных дзеяньняў сталі асуджэньне журналісткі Telewizja Polska Ірыны Слаўнікавай на пяць гадоў пазбаўленьня волі 3 жніўня 2022 году і асуджэньне журналісткі тэлеканалу „Белсат“ Кацярыны Андрэевай на восем гадоў пазбаўленьня волі 13 ліпеня 2022 году», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Міністэрства замежных спраў Польшчы.
У ведамстве падкрэсьлілі, што дзеяньні беларускіх уладаў — гэта чарговы ўдар па прадстаўніках грамадзянскай супольнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, у чым вінавацяць лідэра польскай меншасьці Пачобута, якога ўжо 16 месяцаў трымаюць у СІЗАТаксама ў заяве МЗС Польшчы згадваецца, што ў Беларусі цяпер больш за 1250 чалавек у статусе палітвязьняў, у зьняволеньні 29 журналістаў, у тым ліку Анджэй Пачобут.
«Працяглае заключэньне журналістаў зьяўляецца парушэньнем правоў чалавека і міжнародных стандартаў. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча патрабуе ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед журналістаў, а таксама прадстаўнікоў польскай меншасьці ў Беларусі і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, неадкладнага вызваліць усіх палітвязьняў і зьняць палітычна матываваныя абвінавачаньні, у тым ліку для прэзыдэнта Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс», — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі прэм’ер абяцае «рашучы адказ» на прысуд журналістцы «Белсату» Ірыне Слаўнікавай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістцы Слаўнікавай прысудзілі 5 гадоў зьняволеньня — больш, чым прасіў пракурор