Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што даручыў Міністэрству замежных спраў зрабіць рашучыя крокі ў сувязі з прысудам беларускай журналістцы Ірыне Слаўнікавай.
Слаўнікава — штатная супрацоўніца каналу «Белсат», які ўваходзіць у склад Польскай тэлевізіі.
«Свабода прэсы, слова і бесьперашкоднае права на выказваньне сваёй думкі — аснова дэмакратыі. Прысуд рэжыму Лукашэнкі для журналісткі Ірыны Слаўнікавай — гэта абсалютны скандал, парушэньне ўсіх цывілізацыйных нормаў, правоў чалавека і стандартаў журналісцкай працы. На гэты непрымальны прысуд Польшча адкажа неадкладнай і рашучай рэакцыяй на міжнародным узроўні», — цытуе заяву Маравецкага праваабарончы цэнтар «Вясна».
Сёньня судзьдзя Мікалай Доля прысудзіў Ірыне Слаўнікавай 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістцы Слаўнікавай прысудзілі 5 гадоў зьняволеньня — больш, чым прасіў пракурор ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жыць трэба тут, на Радзіме, і спрабаваць штосьці зьмяніць». Судзяць журналістку Ірыну Слаўнікаву