З палітвязьня Юрыя Грыгера зьнялі абвінавачаньні і адпусьцілі яго ў залі суду

Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Горадні разгледзелі справу 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», яго абвінавачвалі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу «Абраза прадстаўніка ўлады» за пост у Facebook, які Грыгер напісаў у 2020 годзе.

Судзьдзя Руслан Гурын зьняў з палітвязьня ўсе абвінавачаньні. Музыку вызвалілі з-пад варты ў судовай залі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Гнаўк у карцэры, Вінаградава перавялі да сухотнікаў, Юшкевічу не перадалі лісты да дня народзінаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён плача, калі па вечарах разглядае здымкі». Сямёра дзяцей чакаюць дадому тату, які сядзіць у «справе Зэльцара»