Суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі» старонкі дарадцы офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксея Арастовіча ў сацыяльных сетках, вынікае са сьпісу, апублікаванага на сайце Міністэрства інфармацыі.
Рашэньне суд прыняў 27 ліпеня, паведамляе «Медиазона». Экстрэмісцкімі прызналі Youtube-канал Alexey Arestovych, старонку alexey.arestovich у інстаграме, фэйсбук-акаўнт палітыка і тэлеграм-каналы Arestovich/Official і Arestovich | Алексей Арестович.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі 8 рэсурсаў, у тым ліку сайт дзяржаўнага Польскага радыё ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм заблякаваў доступ да сайту газэты «Беларусы і рынак» за гіпэрспасылкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы дасьледавалі рэпрэсіі ў Беларусі за «экстрэмізм»: новыя законы, факты, лічбы і парады